Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2016, 09:42

Лукашэнка даручыў да 1 чэрвеня ўнесці прапановы па скарачэнні функцый дзяржорганаў і падстаў для праверак

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Савету Міністраў сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі да 1 чэрвеня 2016 года ўнесці прапановы па скарачэнні функцый дзяржорганаў. Такая норма змешчана ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Так, Прэзідэнт чакае прапаноў па скарачэнні залішніх і дубліруючых функцый органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых (наглядных) і праваахоўных органаў, а таксама па мінімізацыі наглядных праверак, скарачэнні наглядных органаў, падстаў для правядзення такіх праверак і павышэнні ролі пракуратуры ў забеспячэнні законнасці.

Акрамя таго, да 1 чэрвеня павінны быць прадстаўлены прапановы па ўдасканаленні сістэмы падбору і расстаноўкі кадраў, іх навучання і перападрыхтоўкі (у тым ліку за мяжой), павышэння матывацыі на дасягненне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Павінны быць таксама ўнесены прапановы па ўдасканаленні парадку і ўмоў назначэння (вызвалення ад займаемай пасады) кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, а таксама арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей у статутных фондах) прыналежыць дзяржаве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі