Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2016, 09:21

Ад прадпрыемстваў у Беларусі будуць патрабаваць не напаўнення бюджэту, а стабільнай і бясстратнай работы

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад прадпрыемстваў у Беларусі будуць патрабаваць не напаўнення бюджэту, а стабільнай і бясстратнай работы. Такая норма змешчана ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, ураду Беларусі даручана на працягу 2016 года забяспечыць перагляд паказчыкаў эфектыўнасці работы фіскальных органаў у частцы зрушэння акцэнтаў з бягучага напаўнення бюджэту суб'ектамі гаспадарання на стратэгічнае забеспячэнне іх стабільнай і бясстратнай работы.

Урад таксама павінен правесці на працягу гэтага года карэкціроўку абавязковых да прымянення тэхнічных нарматыўных прававых актаў, прадугледзеўшы выключэнне з іх патрабаванняў і абавязкаў, непасрэдна не звязаных з бяспекай прадукцыі (работ, паслуг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі