4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень рэкамендуемых мінімальных экспартных цэн на некаторыя віды малочнай прадукцыі павышаны з 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Згодна з рашэннем рабочай групы ведамства, мінімальная рэкамендуемая экспартная цана на сметанковае масла тлустасцю 72,5 працэнта павялічана на 14 працэнтаў да 320 расійскіх рублёў за 1 кг, на сметанковае масла тлустасцю 82,5 працэнта - на 19 працэнтаў да 350 расійскіх рублёў за 1 кг.
Акрамя таго, мінімальная рэкамендуемая экспартная цана на сыры і сырныя прадукты тлустасцю 45 працэнтаў і ніжэйшай узрасла на 4 працэнты да 270 расійскіх рублёў за 1 кг, тлустасцю вышэйшай за 45 працэнтаў - таксама на 4 працэнты да 275 расійскіх рублёў за 1 кг.
Папярэдні раз цэны павышаліся 24 кастрычніка.-0-