Стужка навiн
05
.05.24
15:43
Прэзідэнт
Лукашэнка: жыллё трэба будаваць там, дзе патрэбны рабочыя рукі
Аляксандр Лукашэнка на прыкладзе Оршы расказаў, як лічыць неабходным
скарэкціраваць падыходы ў жыллёвым будаўніцтве, каб у тым ліку
забяспечыць шматлікія прадпрыемствы рабочай сілай.
15:28
Грамадства
"Шмат раней невядомых звестак". Генпракуратура аб зняцці грыфа сакрэтнасці з ваенных дакументаў
"Аб'ём работы наперадзе яшчэ вялікі. Я вам скажу так - будзем
расследаваць столькі, колькі спатрэбіцца. Адна з мэт расследавання -
прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да генацыду", -
падкрэсліў Сяргей Шыкунец.
14:19
У свеце
У час цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме затрымалі грэчаскага паліцэйскага
Паведамляецца,
што пасля патрабаванняў грэчаскай апазіцыі растлумачэння сітуацыі,
дыпламатычнымі крыніцамі Афін было адзначана: паліцэйскі вызвалены, у
справу ўмяшалася МЗС Грэцыі.
13:44
Эканоміка
Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты ад экспартнага крэдыту БМЗ
Савет Міністраў пастанавіў кампенсаваць "Беларусбанку" страты ад
прадастаўлення экспартнага крэдыту, выдадзенага адкрытаму акцыянернаму
таварыству "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга
"Беларуская металургічная кампанія" на вытворчасць і рэалізацыю асобных
тавараў.
12:42
Грамадства
Урад павялічыў фінансаванне дзіцячага санаторна-курортнага лячэння ў бягучым годзе
Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у 2024 годзе расходы
рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя
Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні
насельніцтва на іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі, на Br25 124
600 для забеспячэння дзіцячага санаторна-курортнага лячэння.
12:35
Прэзідэнт
"Яно ў нас было ў сэрцах". Лукашэнка пра светлае свята Вялікадня і ўспаміны дзяцінства
Кіраўнік дзяржавы пачаў сваю прамову ў храме з падзякі ў адрас
прадстаўнікоў духавенства за тое, што яны робяць у дзяржаве: "Асабліва
вось гэтыя храмы, цэрквы і цэркаўкі, якія знаходзяцца не ў цэнтры
Беларусі, а далей ад Мінска. Менавіта вы робіце нашых людзей
сапраўднымі. Сапраўднымі і шчырымі беларусамі".
12:24
Грамадства
Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у маі асабістыя прыёмы грамадзян у Саўміне
сабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў
ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з папярэднім запісам. Прыём
праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, кабінет 103.
12:17
Прэзідэнт
Лукашэнка ў храме на Вялікдзень: калі час выбраў нас, давайце захаваем мір і спакой
Звяртаючыся да жыхароў Оршы, Прэзідэнт адзначыў, што ў іх ёсць усе ўмовы
для жыцця - ад добрай урадлівай глебы да вялікай колькасці
прадпрыемстваў.
11:51
Палітыка
Алейнік: літоўскія ўлады фінансуюць баевікоў для звяржэння законнай улады ў Беларусі
Улады Літвы аказваюць падтрымку, у тым ліку фінансавую, каляваенным
фарміраванням на яе тэрыторыі, якія ставяць сабе за мэту звяржэнне
законнай улады ў Беларусі. Аб гэтым у інтэрв'ю РІА Навіны заявіў міністр
замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, паведамляе БЕЛТА.
11:43
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, чаму на Вялікдзень прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму на Вялікдзень
прыехаў у храм менавіта паблізу Дняпра. Справа ў тым, што гэта рака
спрадвеку аб'ядноўвала тры братэрскія славянскія народы - беларусаў,
рускіх і ўкраінцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Абсалютна ўпэўнены, што нашымі малітвамі мы вернемся да тых часоў, калі нашы народы будуць разам", - заявіў Прэзідэнт.
11:35
Грамадства
"Гэта гісторыя канкрэтных сем'яў". Корнеў пра вяртанне імёнаў невядомых герояў і ахвяр ВАВ
У Беларусі плануюць стварыць электронны партал аб вязнях канцлагераў.
Паводле слоў эксперта, да гэтай работы будуць прыцягнуты ўсе
зацікаўленыя - Нацыянальны архіў, КДБ, Міністэрства абароны, Генеральная
пракуратура.
11:14
Прэзідэнт
Лукашэнка сустракае Вялікдзень у манастырскім храме ў Оршы
Жаночы манастыр у Оршы быў заснаваны ў 1631 годзе непадалёку ад рэчкі Куцеінкі, што ўпадае ў Днепр. Цяпер
у манастырскі комплекс уваходзяць Успенская царква, Свята-Ільінскі храм
(храм прарока Божага Іліі) і баптыстэрый (хрысцільны храм). У манастыры
пражываюць дзевяць манашак і дзве інакіні.
11:00
Грамадства
Жыватворны агонь дастаўлены ў Святадухаўскі кафедральны сабор у Мінску
"Па благаславенні кіруючых архірэяў БПЦ у Мінск прыбылі прадстаўнікі
епархій БПЦ, якія змогуць узяць Жыватворны агонь і адвезці да сябе ў
епархіі на вячэрнюю святочную службу. На свята Вялікадня агонь будзе
раздадзены вернікам", - сказаў ён.
10:35
Грамадства
Праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень
Само свята Уваскрэсення Хрыстовага адзначаецца царквой на працягу тыдня -
гэты перыяд называецца Светлай сядміцай. У цэлым жа днямі велікоднай
урачыстасці лічацца 40 дзён - да свята Узнясення. У гэты радасны
саракадзённы перыяд вернікі прадаўжаюць замест звычайнага прывітання
гаварыць "Хрыстос уваскрэс!" і адказваць "Сапраўды ўваскрэс!"