У вёсцы Грыбаны Магілёўскага раёна ў бягучым годзе ўпершыню цалкам аднавілі аўтэнтычнае славянскае свята Грамніцы. Адзначаецца яно толькі адзін дзень - 15 лютага па новым календары і супадае з царкоўным святам Стрэчанне. Гэты дзень у народным календары азначае сустрэчу зімы з вясной. Падчас яго жанчыны рабілі васковую свечку-абярэг, а мужчыны запальвалі сакральны агонь.