Дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам развіваюцца як на ўзроўні лідараў, так і паміж людзьмі. Аб гэтым сказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.