Больш за 1,5 млн падарункаў да навагодніх свят выпусцілі прадпрыемствы кандытарскай галіны, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Груцо.