Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Вiдэа
16:42 20 снежня 2021

Міністэрства аховы здароўя аб аказанні спецыялізаванай меддапамогі

Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова падчас наведвання РНПЦ дзіцячай хірургіі расказала, што нягледзячы на пандэмію пацыенты ў Беларусі не абдзелены высокатэхналагічнай меддапамогай.

Усе РНПЦ, клінікі ў абласцях і рэгіёнах працуюць, а аб'ёмы дапамогі ў параўнанні з мінулым годам не проста не знізіліся, а нават павялічыліся. Што датычыцца высокатэхналагічнай дапамогі ў рэспубліцы, то ў РНПЦ "Кардыялогія" было праведзена больш за 3,5 тыс. аперацый. Больш за 12 тыс. пацыентаў аказана дапамога на нейрахірургічных ложках. У МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі праведзена больш за 8 тыс. аперацый і 437 трансплантацый.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі