Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2019, 11:48

Зборная Беларусі займае 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі займае 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Федэрацыі хакея Беларусі.

У актыве беларускай каманды 2735 ачкоў пасля чэмпіянату свету, які завяршыўся ў першым дывізіёне ў Нур-Султане. Як адзначылі ў ФХБ, на чэмпіянаце свету-2020, які пройдзе ў Швейцарыі, зборная Беларусі можа згуляць у адной групе з камандамі Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі.

На чэмпіянаце свету ў 2020 годзе зборныя Беларусі і Латвіі будуць застрахаваны ад вылету з элітнага дывізіёна, паколькі з'яўляюцца гаспадарамі наступнага сусветнага форуму ў 2021 годзе.

Канчаткова рэйтынг вядучых зборных будзе абноўлены пасля завяршэння чэмпіянату свету ў Славакіі ў элітным дывізіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі