Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2025, 13:43

Шымановіч выйграў стаметроўку брасам на турніры ў Дубаі
 

Ілья Шымановіч. Фота з архіва
Ілья Шымановіч. Фота з архіва
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ілья Шымановіч стаў пераможцам міжнародных спаборніцтваў 28th Speedo Invitational Short Course Meet 2025 у Дубаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У заплыве на дыстанцыі 100 метраў брасам лідар нашай нацыянальнай каманды паказаў лепшы рэзультат - 55,51 сек. На мінулым тыдні ў польскім Любліне праходзіў чэмпіянат Еўропы на кароткай вадзе, дзе галандзец Каспар Карбо атрымаў перамогу з часам 55,85 сек. У лістападзе на Кубку мацнейшых спартсменаў у Мінску Шымановіч заняў другое месца (55,92), лепшым тады стаў расіянін Кірыл Прыгада (55,71).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі