Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва НАК БеларусІ
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на турніры WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам $4 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/32 фіналу беларуска, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла румынцы Саране Кырсця, у якой 32-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, - 3:6, 6:7 (6:8). Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 50 мінут. У другім раўндзе Кырсця будзе сапернічаць з чэшскай тэнісісткай Ліндай Носкавай (14-ы нумар рэйтынгу WTA).
Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку гэтых спаборніцтваў праз кваліфікацыю, перамогшы брытанку Санай Картал - 6:4, 6:3 і харватку Петру Марцінка - 6:4, 6:4.
Турнір у Дубаі завершыцца 21 лютага.-0-