Фота з архіва
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 500 удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў скарысталіся правам датэрміновага выхаду на пенсію - на пяць гадоў раней за ўстаноўлены тэрмін. Аб гэтым расказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Канапацкі ў відэа, якое распаўсюдзіла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.
"Удзельнікі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія атрымалі інваліднасць ужо ў мірны час, надзяляюцца правам на зніжэнне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў. З мая 2025 года фактычна па студзень 2026 года гэтым правам у нашай краіне скарысталіся больш як 500 ветэранаў, іншых воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў", - сказаў Аляксандр Канапацкі.
Паводле яго слоў, гэта норма абноўленага закона "Аб ветэранах" запатрабавана і адлюстроўвае запыт канкрэтнай катэгорыі грамадзян. "Гэта і ёсць форма праяўлення клопату дзяржавы аб сваіх грамадзянах, людзях, якія часам цаной уласнага здароўя адстойвалі і абаранялі дзяржаўныя і грамадскія інтарэсы. Гэта і ёсць сацыяльна арыентаваная палітыка нашай дзяржавы, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек", - сказаў ён.
Абноўлены закон "Аб ветэранах" уступіў у сілу з 1 мая 2025 года. Дакумент прадугледжвае комплекснае ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях ветэранаў з улікам практыкі прымянення, неабходнасці ўдасканалення, актуалізацыі і структурызацыі катэгорый ветэранаў, набору льгот, мер, прэферэнцый для падтрымкі ветэранаў у Беларусі.
"У нашай краіне пражываюць больш за 21 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Сёння дзяржава прадастаўляе комплекс мер сацыяльнай падтрымкі. Разам з тым абноўлены закон дапаўняе і пашырае шэраг асобных прэферэнцый і гарантый", - адзначыў Аляксандр Канапацкі.
Так, удзельнікам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў прадастаўляюцца паслугі і магчымасці бясплатнага забеспячэння лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, бясплатнага зубапратэзавання, санаторна-курортнага лячэння. У іх ёсць права пазачарговага прыёму ва ўстановах аховы здароўя, пазачарговай шпіталізацыі на аказанне планавых медыцынскіх паслуг і шэраг іншых ільгот і гарантый.-0-