Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2013, 09:15

Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам ЧС-2013 па мастацкай гімнастыцы ў практыкаванні з мячом

29 жніўня, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Кіеве 28 жніўня былі разыграны першыя камплекты ўнагарод у асобных практыкаваннях. Беларуска Меліціна Станюта выйграла бронзу ў практыкаванні з мячом, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусцы давялося адкрываць фінал практыкаванняў з мячом. За кампазіцыю суддзі паставілі ёй даволі высокую адзнаку, няглядзечы на тое, што яна выступала першая, - 18,166 бала. У выніку апярэдзіць Станюту змаглі толькі дзве з васьмі фіналістак. Чэмпіёнкай свету стала Маргарыта Мамун з Расіі, якая набрала 18,516 бала, другі вынік у яе суайчынніцы Яны Кудраўцавай - 18,350. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна заняла 8-е месца, набраўшы 16,500 бала.

Меліціна Станюта выступала і ў першым фінале гэтага дня - практыкаваннях з абручом. Тут ёй дасталася 5-е месца. Вынік - 17,800 бала. Золата выйграла Ганна Рызатдзінава з Украіны. У гэтым фінале яна выступала першая і атрымала 18,266 бала. Сем канкурэнтак не змаглі пераўзысці гаспадыню дывана. Серабро ў расіянкі Яны Кудраўцавай (18,250), бронза ў Маргарыты Мамун (18,233).

Сёння на чэмпіянаце свету будуць разыграны ўзнагароды ў практыкаваннях з булавамі і стужкай.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі