Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 мая 2024, 13:31

Кавальчук: Дошка гонару - выдатны стымул для работнікаў спартыўнай галіны
 

Сяргей Кавальчук. Фота з архіва
Сяргей Кавальчук. Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства спорту і турызму абнавіла Дошку гонару напярэдадні Дня работнікаў фізкультуры і спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Трапіць на Дошку гонару імкнуцца ўсе арганізацыі спартыўнай галіны, гэта выдатны стымул для паляпшэння работы, адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён таксама падкрэсліў, што фізкультура і спорт з'яўляюцца адным з прыярытэтаў беларускай дзяржавы. У краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам - ад дзіцяча-юнацкіх школ да спорту вышэйшых дасягненняў. Па выніках работы ў 2023 годзе на Дошку гонару трапілі 16 лепшых арганізацый, сказаў міністр. Ён таксама адзначыў, што ў гэтым годзе вядучым беларускім атлетам трэба будзе выступіць на некалькіх буйнейшых міжнародных спаборніцтвах - Алімпіядзе, Гульнях краін БРІКС і Гульнях дружбы. На думку Сяргея Кавальчука, беларусам цалкам пад сілу змагацца за ўзнагароды гэтых стартаў і парадаваць сваіх балельшчыкаў высокімі рэзультатамі.

Дошка гонару Мінспорту з'явілася ў Мінску роўна год таму, а цяпер адбылоўся яе абнаўленне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі