Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2018, 09:24

Кацярына Галкіна заваявала серабро на ЧС па мастацкай гімнастыцы

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У практыкаванні з булавамі лідар беларускай каманды ўпэўнена выканала сваю кампазіцыю і атрымала ад строгіх арбітраў 18,900 бала. Перасягнуць дасягненне беларускі змагла толькі Дзіна Аверына з Расіі (19,000), для якой гэта ўжо трэцяя залатая ўзнагарода планетарнага форуму ў сталіцы Балгарыі. Трэцяе месца заняла яе сястра Арына Аверына - 18,850.

У практыкаванні са стужкай на дыван спарткомплексу "Армеец" выйшла і маладая беларуска Настасся Салас, якая не змагла падняцца на п'едэстал гонару (пятае месца), але трэнеры засталіся задаволены яе вынікам і трапляннем у васьмёрку наймацнейшых. У галоўным старце сезона ў грацый не прымала ўдзел беларуска Аліна Гарнасько, якая папраўляе здароўе пасля траўмы.

У 2017 годзе Кацярына Галкіна на сусветным форуме ў Пезара таксама была ўдастоена сярэбранай узнагароды за практыкаванне з булавамі.

Чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі прадоўжыцца розыгрышам узнагарод у індывідуальным мнагабор'і (14 верасня), а на наступны дзень будуць вызначаны самыя моцныя ў групавых практыкаваннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі