21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Францыі і Аўстрыі пакідаюць элітны дывізіён чэмпіянату свету па выніках выступлення ў групавой стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Аўстрыйская дружына правяла напружаны паядынак супраць Італіі. У абедзвюх каманд пасля шасці праведзеных матчаў не было набраных ачкоў, і ў вочным процістаянні яны высвятлялі, хто зойме шостае месца ў групе В і пакіне топ-дывізіён. Мацнейшымі былі італьянцы. Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю - 3:3, у авертайме закінутых шайбаў не было, а серыю булітаў лепш выканала "Скуадра Адзура".
Турнірнае становішча групы В: Расія - 18 (6), Чэхія - 15 (6), Швецыя - 15 (6), Швейцарыя - 12 (6), Латвія - 6 (6), Нарвегія - 6 (6), Італія - 2 (7), Аўстрыя - 1 (7).
Раней зборная Францыі нечакана ўступіла Вялікабрытаніі (3:4 у авертайме) і цяпер таксама пакіне клас мацнейшых.
Упэўнена ў групавой стадыі выступае зборная Канады, якая нанесла паражэнне Даніі (5:0), атрымаўшы пятую перамогу на турніры.
Турнірнае становішча групы А: Фінляндыя - 16 ачкоў (6 матчаў), Канада - 15 (6), ЗША - 14 (6), Германія - 12 (6), Славакія - 9 (6), Данія - 5 (6), Вялікабрытанія - 2 (7), Францыя - 2 (7).
У класе мацнейшых у наступным годзе хакеістаў Францыі і Італіі заменяць зборныя Казахстана і Беларусі.
Чэмпіянат свету ў Славакіі прадоўжыцца матчамі Фінляндыя - Германія, Чэхія - Швейцарыя, Славакія - Данія, Нарвегія - Латвія, Канада - ЗША і Расія - Швецыя.-0-