24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Беларусі да 21 года правялі чарговыя матчы на Кубку мацнейшых спартсменаў па хакеі на траве ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму трэцяга дня спаборніцтваў адкрыў паядынак мужчынскіх маладзёжных зборных Беларусі і Расіі. Наша каманда U21 у двух папярэдніх матчах атрымала адну перамогу, расіяне стартавалі на турніры з двух паражэнняў. У адной сустрэчы сапернікі не змаглі выявіць мацнейшага - нічыя 2:2.
Следам на полі стадыёна ў сталічным парку Горкага выйшлі жаночыя маладзёжкі абедзвюх краін, мацнейшымі ў гэтым паядынку з лікам 5:0 аказалася Расія U21. Пасля трох гульняў Кубка ў актыве зборнай Беларусі U21 адна вікторыя і дзве няўдачы.

Вечарам 24 ліпеня адбудуцца матчы галоўных каманд Расіі і Узбекістана, мужчыны сустракаюцца ў 17.00, жанчыны стартуюць у 19.00. Таксама на Кубку мацнейшых спартсменаў выступаюць нацыянальныя зборныя Беларусі, у якіх сёння дзень адпачынку. У пятніцу нашых хакеістаў і хакеістак, якія яшчэ не цярпелі паражэнняў на турніры, чакаюць паядынкі з асноўнымі складамі Расіі.-0-
Фота Сяргея Шэлега