Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2026, 10:08

Футбалісты БАТЭ і мінскага "Дынама" завершаць восьмы тур чэмпіянату Беларусі

 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля сустрэчы ў фінале кубкавага розыгрышу футбалісты БАТЭ прымуць мінскае "Дынама" ў апошнім матчы восьмага тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

16 мая на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна барысаўчане змаглі перамагчы мінчан у серыі пасляматчавых пенальці і шосты раз сталі ўладальнікамі Кубка краіны. Пасля гэтай няўдачы дынамаўцы пастараюцца рэабілітавацца і ўзяць рэванш на "Барысаў-Арэне". Гульня пачнецца ў 20.30 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Цяпер мінскія дынамаўцы прадаўжаюць пагоню за лідарам першынства "МЛ Віцебск", а БАТЭ хоча падняцца з 14-га месца ў турнірнай табліцы.

Рэзультаты астатніх сустрэч восьмага тура: "Арсенал" (Дзяржынск) - "МЛ Віцебск" - 0:3, "Гомель" - "Баранавічы" - 2:3, "Мінск" - "Белшына" (Бабруйск) - 5:0, "Нёман" (Гродна) - "Іслач" (Мінскі раён) - 0:1, "Днепр" (Магілёў) - "Дынама" (Брэст) - 1:1, "Нафтан" (Наваполацк) - "Славія" (Мазыр) - 0:1, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Віцебск" - 1:1.

Становішча ў групе лідараў: "МЛ Віцебск" - 20 ачкоў (8 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 16 (7), "Мінск" - 16 (8), "Нёман" - 14 (8), "Гомель" - 14 (8). Замыкаюць табліцу футбалісты "Нафтана", у якіх тры ачкі, у "Баранавіч" і БАТЭ па пяць заліковых балаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі