Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2014, 11:16

Беларуска Меліціна Станюта заваявала бронзу на ЧС па мастацкай гімнастыцы

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя камплекты ўзнагарод разыграны 23 верасня на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў турэцкім Ізміры. Адзін з медалёў у актыве беларускай грацыі Меліціны Станюты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар зборнай Беларусі стала ўладальніцай бронзы ў практыкаваннях з мячом, набраўшы 18,000 бала. Роўных тут не было расійскім "мастачкам" - званне чэмпіёнак свету падзялілі паміж сабой Яна Кудраўцава і Маргарыта Мамун, у якіх абсалютна аднолькавая сума балаў - 18,433. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна паказала ў фінале 6-ы вынік - 17,450 бала.

Яна Кудраўцава і Маргарыта Мамун таксама былі лепшымі ў практыкаваннях з абручом - золата ў актыве Кудраўцавай (18,816 бала), а Мамун дасталося серабро (18,450). Бронзавым прызёрам стала прадстаўніца Рэспублікі Карэя Чжэй Сон (17,966). Беларускія гімнасткі ў гэтым відзе спаборніцкай праграмы ў фінал не прабіліся.

Чарговыя камплекты ўзнагарод сусветнага першынства будуць разыграны 25 верасня, калі вызначацца лаўрэаты ў двух відах праграмы - практыкаваннях з булавамі і стужкай.

33-і чэмпіянат свету па мастацкай гімнастыцы завершыцца ў нядзелю, 28 верасня.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі