Фота з архіва пасольства Беларусі ў Расіі
31 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Завершана рэстаўрацыя гістарычнага будынка пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Асабняк Румянцава-Задунайскага па вуліцы Марасейка ў Маскве быў у будаўнічых рыштаваннях з красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"У адпаведнасці з ахоўным абавязацельствам беларускі бок на пастаяннай аснове падтрымлівае аб'ект культурнай спадчыны федэральнага значэння ў належным стане і беражліва захоўвае яго гістарычнае аблічча", - адзначылі ў пасольстве.
Галоўны корпус пасольства ўяўляе сабой цікавы помнік рускай архітэктуры. Яго будаўніцтва пачалося каля 1780 года, у 1782-м ён быў ужо адбудаваны. Спецыялісты лічаць, што дом узводзіўся па праекце вялікага рускага архітэктара Васіля Бажэнава. На яго аўтарства ўказвае падабенства планаў гэтага дома з яго ўласным, а таксама з шэрагам царыцынскіх пабудоў. Некаторыя фрагменты дваровага фасада, які ў найбольшай ступені захаваў першапачатковы выгляд, асабліва блізкія творчасці гэтага знакамітага архітэктара. Сучасны выгляд будынка, з вокнамі па вулічным фасадзе, што даходзяць да цокаля, і дзвярнымі праёмамі, даведзенымі да тратуара, склаўся да 1886 года ў выніку шэрага пераробак.
Нягледзячы на вельмі непрацяглую навейшую гісторыю дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй, старадаўні палац на Марасейцы стаў сведкам многіх знамянальных падзей, якія характарызуюць развіццё добрасуседскіх адносін паміж дзвюма суверэннымі дзяржавамі і брацкімі славянскімі народамі. Пасольства Беларусі наведвалі першыя асобы з кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі (гасцямі былі Барыс Ельцын, Уладзімір Пуцін, Яўген Прымакоў, Генадзь Селязнёў, Ягор Строеў), паслы многіх замежных краін, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва (Людміла Зыкіна, Аляксандра Пахмутава, Мікіта Міхалкоў, Іосіф Кабзон, Таццяна Дароніна, Яўген Мацвееў, Надзея Бабкіна, Эліна Быстрыцкая), мастакі (Аляксандр Шылаў, Валянцін Сідараў), пісьменнікі (Валерый Ганічаў, Пётр Праскурын, Юрый Бондараў, Уладзімір Карпаў), палітыкі і грамадскія дзеячы, бізнесмены, вучоныя.-0-