Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўстановах адукацыі Беларусі праходзіць рэпетыцыя Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НДЯА), перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Першы цыкл НДЯА адбыўся ў нашай краіне ў 2023 годзе, - паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прарэктар па навуковай рабоце Акадэміі адукацыі, доктар педагагічных навук Вольга Зелянко. - Наступны цыкл плануецца на 2026 год. І для таго, каб нашы школьнікі якасна падрыхтаваліся да яго, мы сёння праводзім так званае рэпетыцыйнае НДЯА, у якім прымаюць удзел вучні школ і гімназій - размова ідзе пра 9-класнікаў, навучэнцы ліцэяў - гэта 10-класнікі, а таксама першакурснікі каледжаў. Ім прапанаваны работы, якія ўключаюць заданні па чытацкай і матэматычнай дасведчанасці, і заданні па прыродазнаўчанавуковай і фінансавай дасведчанасці".
Прарэктар падкрэсліла, што ўсе заданні пабудаваны выключна на нацыянальным кантэнце. "У аснове заданняў ляжаць тэксты і інфармацыя аб нашых нацыянальных, культурных рэаліях. Усе заданні без выключэння арыентаваны на праверку ўмення прымяняць веды, якія дзеці атрымалі за дзевяць гадоў навучання ў школе, у рэальных жыццёвых сітуацыях. Прычым сітуацыі падабраны нестандартныя. Усе заданні распрацоўваліся беларускімі экспертамі - гэта спецыялісты Акадэміі адукацыі, якія маюць багаты вопыт распрацоўкі дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў", - праінфармавала яна.
Частка заданняў прапануецца навучэнцам у тэставым фармаце, дзе ёсць прапанаваныя варыянты адказаў, частка з іх звязана з устанаўленнем адпаведнасці, паслядоўнасці і гэтак далей. "Значная частка заданняў - так званага адкрытага тыпу. Яны прадугледжваюць альбо кароткі, альбо разгорнуты адказ. У асноўным гэта заданні, звязаныя з аргументацыяй сваёй пазіцыі. Цікава, што некаторыя заданні не прадугледжваюць так званы правільны адказ, - трэба выбраць з двух варыянтаў рашэння той, які навучэнец лічыць аптымальным і абгрунтаваць свой пункт гледжання", - дадала Вольга Зелянко.-0-