Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 студзеня 2026, 11:07

З 1 студзеня базавая стаўка ў Беларусі вырасла да Br297 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2026 года базавая стаўка ў Беларусі ўстаноўлена на ўзроўні Br297. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У параўнанні з 1 верасня 2025 года базавая стаўка павялічылася на 8,8 працэнта, а ў параўнанні з 1 студзеня 2025 года - на 10 працэнтаў.

Павышэнне базавай стаўкі прывядзе да росту заработных плат у бюджэтных арганізацыях. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, іх памеры таксама вырастуць з 1 студзеня 2026 года.

У Мінпрацы адзначылі, што гэта дасць магчымасць падтрымаць заработныя платы ўсіх катэгорый бюджэтнікаў на ўзроўні, які перасягае ўзровень інфляцыі.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі