8 лістапада, Пінск /Кар. БЕЛТА/. "НЕсумную НЕлекцыю" ў рамках "Марафону адзінства" правялі для навучэнцаў Пінскага каледжа УА "БрДУ імя А.С.Пушкіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Будучыя настаўнікі сталі ўдзельнікамі незвычайнага мерапрыемства, якое прайшло ў нефармальнай і ўтульнай атмасферы. Тэмай "НЕсумнай НЕлекцыі" стаў "Выбар". Яшчэ да пачатку хлопцам і дзяўчатам прапанавалі зрабіць просты выбар: ім прапанавалі выбраць адзін пачастунак - яблык або вафлю.
У час "НЕсумнай НЕлекцыі" намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая папрасіла растлумачыць свой выбар, пасля чаго з навучэнцамі пагаварылі аб тым, што той ці іншы выбар мы робім кожны дзень: ад самых простых да больш сур'ёзных рэчаў. Размова ішла і пра выбар прафесіі, свайго далейшага жыццёвага шляху.
Вераніка Піваварэвіч лічыць, што "НЕсумная НЕлекцыя" - гэта вельмі цікавы і арыгінальны фармат размовы вядомых спікераў з маладымі людзьмі. "Вельмі рада, што змагла прыняць у ёй удзел. Было карысна. Мы робім выбар кожны дзень, і павінны разумець, што ён павінен быць свядомым, асабліва ў нейкіх сур'ёзных рэчах", - адзначыла навучэнка.
Адным са спікераў стала дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч. "Я хацела расказаць пра сябе, пра Нацыянальную школу прыгажосці, праекты, якія мы рэалізуем, пра конкурс "Міс Беларусь", - адзначыла Бажэна Ярэміч.

Навучэнка каледжа Настасся Жагалюк расказала, што з задавальненнем і цікавасцю прыняла ўдзел у такім незвычайным мерапрыемстве. "Было цікава даведацца, як вядомыя людзі дасягнулі поспеху, прыйшлі да мэты. А яшчэ даведацца ад намесніка міністра адукацыі пра прафесію педагога. Думаю, што мне як будучаму настаўніку такая форма таксама можа спатрэбіцца", - сказала Настасся.
Вераніка Піваварэвіч лічыць, што "НЕсумная НЕлекцыя" - гэта вельмі цікавы і арыгінальны фармат размовы вядомых спікераў з маладымі людзьмі. "Вельмі рада, што змагла прыняць у ёй удзел. Было карысна. Мы робім выбар кожны дзень, і павінны разумець, што ён павінен быць свядомым, асабліва ў нейкіх сур'ёзных рэчах", - адзначыла навучэнка.
Адным са спікераў стала дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Бажэна Ярэміч. "Я хацела расказаць пра сябе, пра Нацыянальную школу прыгажосці, праекты, якія мы рэалізуем, пра конкурс "Міс Беларусь", - адзначыла Бажэна Ярэміч.
Бажэна Ярэміч расказала навучэнцам пра свой жыццёвы шлях і падзялілася тым, як яна стала дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці. "Хацела падзяліцца, можа, нейкімі лайфхакамі, прынцыпамі, якімі я кіруюся ў жыцці і прафесіі. І будучы кіраўніком, мне даводзіцца кожны дзень прымаць той ці іншы выбар, тыя ці іншыя рашэнні. Аб гэтым мы таксама пагаварылі", - дадала Бажэна Ярэміч.-0-
Фота Віталія Піваварчыка