Скрыншот відэа
7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем спартыўнага мерапрыемства 8 сакавіка будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў па праспекце Незалежнасці. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Так, з 9:00 да 14:30 абмежаванні будуць дзейнічаць на ўчастку ад вуліцы Філімонава да вуліцы Каліноўскага. Аб'езд гэтага ўчастка магчымы па вуліцах Валгаградскай, Філімонава, Францыска Скарыны, Кедышкі, Каліноўскага, Дачным праездзе і вуліцы Парніковай.
Пазней, з 11:30 да 13:30, абмежаванне будзе ўведзена на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Каліноўскага. Яго аб'езд рэкамендуецца ажыццяўляць па вуліцах Сурганава, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Кнорына, Кедышкі і Каліноўскага.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту.-0-