Фота з архіва
22 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Еўразійскім эканамічным саюзе рыхтуюць два пагадненні па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падрыхтаваны два праекты пагадненняў. Першае - аб падыходах да абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы Інтэрнэт. Другое пагадненне - аб стварэнні пошукавых сэрвісаў па аб'ектах прамысловай уласнасці, якія зарэгістраваны ў дзяржавах-членах", - сказаў Ернар Бакенаў.
Абодва дакументы будуць карысныя як праваўладальнікам, так і ўпаўнаважаным органам дзяржаў ЕАЭС.
Паводле слоў прадстаўніка ЕЭК, таксама ствараецца агульная лічбавая сістэма, звязаная з рэгістрацыяй таварных знакаў і найменняў месцаў паходжання. "Яна дапаможа праваўладальнікам забяспечыць абарону сваіх правоў на тэрыторыі ўсіх дзяржаў-членаў", - адзначыў ён.
Ернар Бакенаў паведаміў, што з пачатку бягучага года ў ЕАЭС зафіксавана амаль 1,5 тыс. парушэнняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, канфіскавана больш за 6 млн адзінак кантрафактнай прадукцыі.-0-