Фота з архіва
11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях зноў будзе ўведзены мясцовы збор за перасячэнне граніцы на аўтатранспарце. Гэта вынікае з рашэння Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 снежня нумар 62 і рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 снежня нумар 69, апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Збор будзе ўведзены за перасячэнне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай граніцы ў пунктах пропуску, устаноўленая стаўка збору будзе складаць адну базавую велічыню. Зборам абкладаецца адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці перавозімых у ім пасажыраў.
Разам з тым некаторыя катэгорыі асоб ад збору вызваляюцца. У іх ліку, згодна з рашэннем Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, тыя, хто перасякае граніцу ў сувязі з пахаваннем членаў сям'і і блізкіх сваякоў пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў, іншаземцы, якія адпачывалі ў айчынных санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, у шэрагу выпадкаў людзі з парушэннямі фізічнай актыўнасці, дэпартаваныя, удзельнікі "Славянскага базару", для якіх устаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў, а таксама беларусы, якіх афіцыйна накіравалі за мяжу за медыцынскай дапамогай.
Што датычыцца рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ад выплаты збору вызваляюцца прадстаўнікі дзяржорганаў Беларусі, якія перасякаюць дзяржграніцу для выканання службовых абавязкаў, іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, дзяржарганізацый, удзельнікі "Славянскага базару", ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама асобы, якія суправаджаюць інвалідаў баявых дзеянняў, у шэрагу выпадкаў людзі з парушэннямі фізічнай актыўнасці, пацыенты, якія выязджаюць з Беларусі для або пасля атрымання медыцынскай дапамогі і маюць адпаведныя дакументы, іншаземцы, якія аздаравіліся ў беларускіх санаторыях, дэпартаваныя.
У спісе таксама грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць для догляду цяжка хворых членаў сям'і ці блізкіх сваякоў або вяртаюцца ў краіну пасля гэтага, выязджаюць з краіны пасля пахавання членаў сям'і ці блізкіх сваякоў, і людзі, што перавозяць гемапаэтычныя ствалавыя клеткі, органы і тканкі для трансплантацыі.
Рашэнні абласных Саветаў дэпутатаў уступаюць у сілу з 1 лютага.-0-