Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ці можа работадавец затрымаць выдачу працоўнай кніжкі, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.
"Часам здаецца, што правілы на рабоце можна прыстасаваць пад сітуацыю, але закон дакладна абараняе правы работніка", - адзначылі ў ведамстве і прывялі прыклад з Віцебскай вобласці.
"Пры звальненні работніка наймальнік адмовіўся выдаць яму працоўную кніжку. Прычына - супрацоўнік не вярнуў кнігі ў бібліятэку арганізацыі. Згодна з ч.6 арт.50 Працоўнага кодэкса, у дзень звальнення наймальнік абавязаны выдаць працоўную кніжку. Гэта правіла не мае выключэнняў - ні даўгі, ні нявыдадзеныя кнігі, ні іншыя абставіны не з'яўляюцца падставай для затрымкі. Так, арганізацыя можа абавязаць работніка вярнуць маёмасць (уключаючы кнігі) праз унутраныя лакальныя акты. Але ўтрымліваць працоўную кніжку - незаконна", - праінфармавалі ў Мінпрацы.
Для вырашэння такіх пытанняў ёсць іншыя спосабы: зварот у суд, утрыманне з разліковых сум (ва ўстаноўленых межах). "Калі працоўная кніжка не выдадзена своечасова па віне наймальніка, работнік мае права на сярэдні заработак за ўсе дні вымушанага прагулу, а таксама на змяненне даты звальнення на дзень фактычнай выдачы дакумента (арт.79 ПК Беларусі)", - дадалі ў ведамстве.-0-