Сцяг Нядзеля, 12 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2022, 14:53

"Трэба рабіць, калі гэта па-дзяржаўнаму". Качанава пра палітыку краіны

15 ліпеня, Верхнядзвінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба зацікавіць людзей, каб яны заставаліся і працавалі ў рэгіёнах. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава заявіла ў ходзе пасяджэння Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўсёды гавару: слухайце ўважліва Прэзідэнта і рабіце, як гаворыць Прэзідэнт. І будзеце заўсёды мець рацыю, - сказала Наталля Качанава. - Усе рашэнні трэба прымаць на карысць дзяржавы. Калі гэта па-дзяржаўнаму, значыць, трэба рабіць".

Як адзначыла спікер верхняй палаты, прыярытэт палітыкі краіны сёння - моцныя рэгіёны. "Рэгіёны будуць прырастаць тады, калі будуць людзі. Верхнядзвінск - такі прыгожы горад: унікальная прырода, чысціня, парадак, жыллё будуецца. Вядома, трэба зацікавіць людзей, каб яны тут заставаліся і працавалі. Працоўныя месцы, прадпрыемствы ёсць - усе ўмовы для развіцця", - падкрэсліла яна.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала: "Нам трэба больш расказваць і гаварыць пра замяшчальныя сем'і для пажылых людзей, паказваць у СМІ. Трэба весці растлумачальную работу з людзьмі, развіваць міласэрнасць і валанцёрства. Людзі павінны ведаць, што ёсць такая магчымасць".

У сваю чаргу, упэўнена Наталля Качанава, кінутых людзей быць не павінна. "Асноўная задача Міністэрства працы і сацыяльнай абароны - каб людзі не былі кінуты, каб беларусы жылі, працавалі, адчувалі сябе яшчэ больш камфортна, а не заганяць іх у нейкія рамкі", - рэзюмавала яна.

Наталля Качанава наведвае Верхнядзвінскі раён для ўдзелу ў пасяджэнні райвыканкама, размовы з насельніцтвам па актуальных пытаннях і правядзення выязной сустрэчы з дэпутатамі мясцовых Саветаў.

Спікер верхняй палаты парламента на працягу дня наведае Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна, азнаёміцца з работай Асвейскага сельскага Савета дэпутатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі