18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Зімбабвэ на чале са старшынёй Сената парламента краіны Мейбл Мемары Чынамонай прыбыла з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Парламенцкую дэлегацыю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік.

Візіт парламентарыяў Рэспублікі Зімбабвэ ў Беларусь будзе праходзіць па 22 лютага. Праграмай прадугледжана правядзенне сустрэч у Савеце Рэспублікі ў вузкім і пашыраным фарматах, пасля чаго чакаецца падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і Сенатам Рэспублікі Зімбабвэ.

Візіт таксама ўключае наведванне парламентарыямі Зімбабвэ Парка высокіх тэхналогій, Мінскага трактарнага завода, выстаўкі дасягненняў суверэннай Беларусі "Мая Беларусь" у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, азнаямленне з магчымасцямі сістэмы аховы здароўя і інш.-0-
Фота Сяргея Шэлега