17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінімальная начная тэмпература паветра гэтай ноччу была зафіксавана на станцыях у Клічаве і Бабруйску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Клічаве і Бабруйску тэмпература склала мінус 25,4 градуса.
Як падкрэслілі спецыялісты, новыя тэмпературныя рэкорды не былі ўстаноўлены.
Менавіта ў гэты дзень у 1940 годзе ў Беларусі былі зафіксаваны самыя нізкія тэмпературы - месцамі даходзіла да 40 градусаў марозу. У Мінску, напрыклад, 17 студзеня 1940 года было мінус 39 градусаў, па Віцебскай вобласці - мінус 42 градусы. А па краіне сярэдняя тэмпература складала каля 35 градусаў марозу.-0-