Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск названы адным з самых запатрабаваных замежных напрамкаў, куды ляталі пецябруржцы на навагоднія святы. Такія даныя прыводзіць аэрапорт Пулкава, паведамляе БЕЛТА.
Усяго аэрапорт з 29 снежня па 8 студзеня абслужыў 632 тыс. пасажыраў. Паслугамі авіякампаній на ўнутраных напрамках скарысталіся 534 тыс. чалавек, на міжнародных - 98 тыс. Самымі загружанымі днямі сталі 29 снежня і 5 студзеня.
"Самымі папулярнымі маршрутамі па Расіі сталі Масква, Калінінград, Сочы, Екацерынбург і Казань. У ліку найбольш запатрабаваных замежных гарадоў - Стамбул, Дубай, Мінск, Ерэван і Ташкент", - расказалі ў аэрапорце.-0-