Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2026, 11:48

Аператыўную нараду аб сітуацыі ў будаўніцтве па выніках чатырох месяцаў правялі ва ўрадзе

Фота з архіва
Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў аператыўную нараду аб сітуацыі ў будаўніцтве па выніках чатырох месяцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў. У відэафармаце да размовы былі падключаны намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, што дало магчымасць правесці дэталёвы разбор сітуацыі на месцах у рэжыме рэальнага часу.

Асноўная задача - нацэліць усе рэгіёны краіны на чале з Мінбудархітэктуры на безумоўнае забеспячэнне дадатнай дынамікі ў будаўніцтве і выкананне даведзеных паказчыкаў. На парадку дня таксама было пытанне аб выкананні дзяржаўных праграм і асваенні бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў.

Міністру архітэктуры і будаўніцтвы даручана ўзяць на асабісты кантроль сітуацыю з будаўніцтвам у рэгіёнах.

Прэм'ер-міністр цвёрда папярэдзіў міністра і намеснікаў кіраўнікоў рэгіёнаў, што калі не будзе істотнай дадатнай дынамікі па выніках пяці месяцаў, то ўрадам будуць прыняты адпаведныя кадравыя рашэнні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі