Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 лістапада 2025, 12:57

Магазін беларускіх тавараў адкрыўся ў Магадане 

Фота прэс-службы ўрада Магаданскай вобласці
Фота прэс-службы ўрада Магаданскай вобласці
4 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Магазін беларускіх тавараў адкрыўся ў Магадане. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада Магаданскай вобласці.

У прэс-службе нагадалі, што пашырэнне паставак беларускіх прадуктаў харчавання ў далёкаўсходні расійскі рэгіён і адкрыццё тут у 2025 годзе магазіна абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і губернатара Магаданскай вобласці Сяргея Носава.

"Прадукцыя дружалюбнай дзяржавы заўсёды карысталася вялікім попытам у калымчан, у прыватнасці сыры і каўбасы. Людзі выбіраюць яе за натуральнасць, адпаведнасць тэхналогіям ДАСТу і традыцыйную рэцэптуру", - сказала кіраўнік упраўлення гандлю, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Магаданскай вобласці Таццяна Руднева. Паводле яе слоў, асартымент, даступны жахарам Магадана, цяпер значна пашыраны: у магазіне па даступных цэнах можна набыць кандытарскія вырабы, замарожаную прадукцыю, мясныя паўфабрыкаты і г.д.

Таццяна Руднева дадала, што з кіраўніцтвам магазіна дасягнута дамоўленасць аб зніжэнні цэн у ім на ўвесь асартымент беларускай прадукцыі адносна рознічнага кошту тавараў на прылаўках іншых гандлёвых кропак.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі