Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2021, 15:26

Кыргызская авіякампанія Avia Traffic Company адкрывае рэйсы з Бішкека ў Мінск з 25 чэрвеня

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кыргызская авіякампанія Avia Traffic Company запускае прамыя рэгулярныя палёты па маршруце Бішкек-Мінск-Бішкек з 25 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах на паветраным судне Airbus A-320. У аўторак плануецца вылет з Бішкека ў 6.50 з прылётам у Мінск у 8.55, а рэйс назад з Мінска адправіцца ў 10.25 з прыбыццём у Бішкек у 18.30. У пятніцу вылет з Бішкека ў 17.40, прылёт у Мінск у 19.35, а рэйс назад адправіцца з Мінска ў 21.05 з прыбыццём у Бішкек у 5.15. Усюды пазначаны мясцовы час.

Палёт будзе доўжыцца 5 гадзін 5 мінут.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі