14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным гістарычным музеі 15 верасня пройдзе круглы стол на тэму "Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Удзельнікамі круглага стала стануць члены Савета Рэспублікі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі цэнтральных сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі моладзі і іншыя.
У гэты ж дзень у Нацыянальным гістарычным музеі адбудзецца адкрыццё тэматычнай выстаўкі. Рэспубліканскі музейны праект падрыхтаваны Нацыянальным гістарычным музеем і абласнымі музеямі. Экспазіцыі будуць прадстаўлены ў час цырымоніі адкрыцця з дапамогай тэлемоста.
Таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома "17 верасня. Дзень народнага адзінства" лаўрэата прэміі "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава.-0-