Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2024, 12:24

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у маі асабістыя прыёмы грамадзян у Саўміне

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены графік прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў на май, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка правядзе прыём грамадзян 8 мая, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі - 10 мая.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч сустрэнецца з грамадзянамі 15 мая, міністр абароны Віктар Хрэнін - 17 мая.

Асабісты прыём грамадзян міністрам лясной гаспадаркі Аляксандрам Куліком запланаваны на 22 мая, міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром - на 24 мая, міністрам культуры Анатолем Маркевічам - на 29 мая, міністрам прамысловасці Аляксандрам Рагожнікам - на 31 мая.

Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, у адпаведнасці з папярэднім запісам. Прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе: Мінск, вул. Савецкая, 9, кабінет 103.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі