Фота з архіва
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сход ваеннаслужачых тэрміновай службы органаў пагранічнай службы прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яго ўдзельнікамі сталі салдаты з усіх падраздзяленняў граніцы, прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта (ДПК), Інстытута пагранічнай службы, грамадскасці і бацькі ваеннаслужачых, паведамілі БЕЛТА ў ДПК.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў форуму, начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі падкрэсліў важнасць добрасумленнай службы. Ён зрабіў акцэнт на тым, што ахова дзяржаўнай граніцы ажыццяўляецца ў няпростай абстаноўцы: за 2024-2025 гады затрымана больш за 7,5 тыс. парушальнікаў, спынены сотні спроб незаконнага перамяшчэння матэрыяльных каштоўнасцей і выяўлены буйныя партыі наркотыкаў.
Як было адзначана, толькі за дзевяць месяцаў бягучага года ваеннаслужачымі было затрымана больш за 1700 парушальнікаў граніцы і спынена звыш 100 спроб кантрабанды на суму каля Br0,5 млн.
Асаблівая ўвага ўдзяляецца паляпшэнню ўмоў службы і побыту пагранічнікаў. З пачатку года значна павышаны службовыя аклады салдат тэрміновай службы. Пабудаваны новыя сучасныя заставы і праведзены капітальны рамонт шэрага дзеючых падраздзяленняў.
Сход стаў часткай Тыдня бацькоўскай любові, прымеркаванага да Дня маці і Дня бацькі. Бацькам ваеннаслужачых адрасавалі цёплыя словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне абаронцаў рубяжоў Беларусі. Бацькі ж адзначылі ўвагу і клопат з боку кіраўніцтва пагранічнага ведамства да сваіх сыноў.
Акрамя таго, сход дазволіў салдатам-пагранічнікам падзяліцца вопытам службы, а іх бацькам - правесці адкрыты дыялог з афіцэрамі і атрымаць адказы на важныя і хвалюючыя пытанні.-0-