Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2024, 09:02

Дэлегат УНС: моладзь Беларусі будзе садзейнічаць захаванню міру ў краіне

Фота з архіва
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь Беларусі будзе садзейнічаць захаванню міру ў краіне. Такое меркаванне выказаў курсант факультэта тэхнасфернай бяспекі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Павел Лашчэўскі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі важнае даручэнне ад кіраўніка дзяржавы - зберагчы мір і зрабіць гэта так, каб не было вайны ні ў якім разе. Мы, моладзь, будзем садзейнічаць захаванню міру. Будзем даносіць свае мірныя ініцыятывы на розных дыялогавых пляцоўках, у тым ліку ў іншых краінах свету, куды нас будуць запрашаць, каб паказаць, што мы міралюбівы народ. Мы гатовы ўзаемадзейнічаць, развівацца і ў далейшым ствараць новыя праекты сумесна з іншымі дзяржавамі", - сказаў Павел Лашчэўскі.

Пасяджэнне УНС прайшло ў Мінску 24-25 красавіка. У першы дзень работы УНС Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай, у якой падрабязна расказаў аб ролі і месцы УНС у абноўленай палітычнай сістэме дзяржавы, сацыяльна-эканамічных дасягненнях Беларусі за гады суверэннага развіцця, а таксама аб абстаноўцы ў свеце і вакол краіны. На парадку дня другога дня пасяджэння былі пытанні аб зацвярджэнні Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Дакументы былі зацверджаны 25 красавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі