Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 мая 2024, 17:55

Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Азербайджан

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Азербайджан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Баку кіраўнік дзяржавы правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Сустрэча двух лідараў пройдзе ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Прэзідэнты разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковых адносін з акцэнтам на пашырэнні гандлёва-эканамічных сувязей у розных галінах і развіцці кааперацыйнага ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Яшчэ адной тэмай перагавораў стане супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана на міжнародных пляцоўках і ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет двухбаковых дакументаў.

Чакаецца, што ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў таксама наведаюць азербайджанскую міжнародную сельскагаспадарчую выстаўку Caspian Agro, дзе азнаёмяцца з экспазіцыямі Беларусі і Азербайджана, рэалізацыяй сумесных праектаў у сферы АПК.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі