Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2024, 15:31

Пасяджэнне беларуска-азербайджанскай міжурадавай камісіі пройдзе ў пачатку чэрвеня ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-азербайджанскай міжурадавай камісіі пройдзе ў пачатку чэрвеня ў Мінску. Аб гэтым было заяўлена 14 мая на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі са сваім азербайджанскім калегам Алі Ахмедавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка адзначыў рэзультатыўнасць двухбаковага супрацоўніцтва. Ён нагадаў, што папярэдняя сустрэча прайшла роўна год таму, калі ў Баку адбылося 13-е пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Відавочна, што работа міжурадавай камісіі ўносіць істотны ўклад у пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, дае магчымасць аператыўна разглядаць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, ажыццяўляць дзейсны кантроль за рэалізацыяй двухбаковых дамоўленасцей", - падкрэсліў ён.

Беларускі віцэ-прэм'ер падзякаваў азербайджанскаму калегу за падтрыманую прапанову аб правядзенні 14-га пасяджэння міжурадавай камісіі ў Мінску ў пачатку чэрвеня ў час Беларускага аграпрамысловага тыдня і ў перыяд правядзення выстаўкі "Белагра-2024". "Мерапрыемствы "Белагра" - гэта буйнейшыя ў Беларусі міжнародная спецыялізаваная выстаўка, харчовы і аграпрамысловы форум, прысвечаныя развіццю і практычнаму прымяненню сучасных тэхналогій вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі", - адзначыў Ігар Петрышэнка і выказаў упэўненасць, што беларуска-азербайджанскі бізнес-форум, які пройдзе ў гэты перыяд, дасць магчымасць напоўніць візіт азербайджанскай дэлегацыі ў Мінск канкрэтным практычным зместам.

На думку віцэ-прэм'ера, інтэнсіўнасць двухбаковых узаемных кантактаў не толькі на афіцыйным узроўні, але і на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання сведчыць аб высокай зацікаўленасці бізнесу развіваць узаемны гандаль. У якасці прыкладу ён прывёў міжнародныя выстаўкі Caspian Agro і InterFood у Баку: беларускую нацыянальную экспазіцыю на цяперашніх форумах прадстаўляюць больш як 40 прадпрыемстваў.

На заканчэнне сустрэчы Ігар Петрышэнка выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні ўрадаў дзвюх краін выведуць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на новы якасны ўзровень.-0-
Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі