Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2024, 14:25

Мінпрацы: на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў у 2024-м выдзелена Br1,8 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 30 гадоў у бягучым годзе выдзелена Br1,8 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Усяго ў 2024 годзе на сістэму дзяржаўных дапамог выдзелена Br3,4 млрд. Выплаты прадугледжаны на 378 тыс. дзяцей, з іх 207,2 тыс. - дзеці да 3 гадоў.

Памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці складае 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) (Br4,2 тыс.), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ (Br5,9 тыс.).

Памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: на першае дзіця - 35 працэнтаў сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал (СЗП) (Br724,9), на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў СЗП (Br828,4), на дзіця-інваліда - 45 працэнтаў СЗП (Br932).

Пры выхаванні ў сям'і дваіх і больш дзяцей, адно з якіх ва ўзросце да 3 гадоў, выплачваюцца дзве дапамогі: на дзіця да 3 гадоў (40 працэнтаў СЗП) і дзіця (дзяцей) ад 3 да 18 гадоў (50 працэнтаў БПМ). Сумарны памер дзвюх дапамог у маі складае Br1038.

Пры нараджэнні двойні (тройні і больш дзяцей) устаноўлена дадатковая аднаразовая выплата на набыццё дзіцячых рэчаў першай неабходнасці - па 2 БПМ на кожнае народжанае дзіця (па Br837,5).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі