Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2021, 13:09

"Белмедпрэпараты" пачалі прамысловы выпуск расійскай вакцыны супраць каранавіруса

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На РУП "Белмедпрэпараты" пачаўся прамысловы выпуск расійскай вакцыны супраць каранавіруса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Пачаўся разліў першых прамысловых серый вакцыны "Спадарожнік V" з паўпрадукту расійскай кампаніі АТ "Генерыум", што ўваходзіць у структуру АТ "Фармстандарт". Усе неабходныя падрыхтоўчыя работы выкананы", - адзначылі ў прэс-службе.

Як расказаў генеральны дырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў, вакцына можа быць выкарыстана для правядзення вакцынацыі насельніцтва з апошняй дэкады красавіка пасля атрымання рэзультатаў кантролю якасці. Аб'ём выпуску ў далейшым складзе да 500 тыс. доз прэпарату штомесяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі