Аляксандр Бастрыкін
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін перад пачаткам ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго расказаў журналістам, як расійскія і беларускія калегі ўзаемадзейнічаюць пры расследаванні генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам Беларусі, абменьваемся архіўнымі матэрыяламі, інфармацыяй. Мы дабіліся таго, што ў 34 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі адбыліся судовыя рашэнні аб генацыдзе супраць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя прыгаворы замацоўваюць юрыдычнае, гістарычнае значэнне вынікаў сумеснай работы з Генеральнай пракуратурай, Следчага камітэта Беларусі па расследаванні генацыду савецкага народа ў гады вайны. Вынікі вельмі сур'ёзныя. Мы прадаўжаем нашу работу", - сказаў Аляксандр Бастрыкін.-0-