Фота з архіва
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, даручыў аднавіць і адрамантаваць дарогі пасля зімы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба цяпер падумаць, як адрамантаваць дарогі пасля зімы, - паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. - Трэба аднавіць, чаго б гэта ні каштавала. Трэба мабілізавацца".
Прэзідэнт заўважыў, што асфальтавае пакрыццё дарог схільна да разбурэння ва ўмовах надвор'я беларускай зімы, таму, дзе гэта мэтазгодна, трэба выкарыстоўваць бітум і асабліва - цэмент. "Таму трэба ўпор рабіць на бетанаванні", - арыентаваў Аляксандр Лукашэнка. Тым больш што ў краіне ўжо асвоены адпаведныя тэхналогіі, ёсць неабходная тэхніка і добрыя прыклады эксплуатацыі дарог з такім пакрыццём.
У частцы работы дарожных службаў Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на стан загарадных дарог, з якіх прыбралі снег, але ён так і застаўся ляжаць адваламі на абочынах. "Еду - карыта. Ачысцілі снег, налева-направа скінулі. Потым дожджык, і атрымаўся бар'ер "жалезабетонны". Вось цяпер пойдуць дажджы, адліга і ўтворыцца карыта - вада будзе на асфальце. Мы разбурым усе дарогі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Няўжо нельга было сапхнуць снег не на абочыну, а туды, у адхон, каб вада сцякала ўсю вясну, калі будзе раставаць снег. У нас што, дарожнікі гэтага не ведаюць? Ці ў нас віцэ-прэм'ера няма, які гэтым займаецца?"-0-