Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2026 год назначаны 56 маладым вучоным. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 11 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У ліку тых, каму назначаны стыпендыі, - 9 дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, 27 кандыдатаў навук да 35 гадоў і 20 маладых вучоных без ступені да 30 гадоў. Гэта прадстаўнікі розных навук: фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных і ваенных (26 стыпендыятаў), сацыяльных і гуманітарных (18), біялагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных і навук аб Зямлі (15).
Распрацоўкі маладых вучоных адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай дзейнасці, маюць пацверджаную практычную эфектыўнасць для рэальнага сектара эканомікі і грамадскага развіцця.
Вынікі іх даследаванняў выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ВНУ і ў практычнай дзейнасці прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, навуковых арганізацый. Іх навізна пацверджана публікацыямі ў вядучых айчынных і замежных выданнях, па шэрагу распрацовак атрыманы патэнты.
У мэтах удасканалення падтрымкі высокакваліфікаваных кадраў і ўключэння моладзі ў навуковую дзейнасць з 2026 года памер стыпендыі павялічаны і складзе Br600 у месяц.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі маладым вучоным назначаюцца з 2005 года па выніках штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу ў мэтах стымулявання развіцця творчай ініцыятывы маладых вучоных, умацавання кадравага патэнцыялу арганізацый, якія выконваюць навуковыя даследаванні або распрацоўкі.-0-