Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лістапада 2025, 13:03

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Аман

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада накіраваўся з рабочым візітам у Аман, паведамляе БЕЛТА.

Запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.

Узаемадзеянне дзвюх краін апошнім часам значна актывізавалася, у тым ліку дзякуючы праведзену раней абмену візітамі. Перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, якія былі вызначаны ў ходзе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскат у 2024 годзе, атрымалі развіццё і ляглі ў аснову паўнацэннай Дарожнай карты, падпісанай у Мінску ў час візіту Султана Амана ў кастрычніку 2025 года.

Маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аман дасць магчымасць прадметна абмеркаваць практычныя крокі ў развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі