Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 15:24

Лукашэнка: на адказных пасадах не месца тым, хто выступаў супраць палітычнага курсу краіны

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На адказных пасадах не месца тым, хто адкрыта выступаў супраць палітычнага курсу краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацнення кадравай дысцыпліны, што з'яўляецца важным аспектам для забеспячэння бяспекі і парадку на сучасным этапе. "Гавару шчыра: на адказных пасадах не месца тым, хто адкрыта выступаў супраць палітычнага курсу краіны, - падкрэсліў беларускі лідар. - Перш за ўсё гэта датычыцца дзяржаўнай службы, кіруючых пасад у бюджэтнай сферы і на дзяржпрадпрыемствах, педагогаў, а таксама асоб, які з прычыны публічнасці ўплываюць на грамадскую думку. Недапушчальна сітуацыя, пры якой нехта атрымлівае з бюджэту зарплату, карыстаецца льготамі, сацыяльным пакетам і пры гэтым палівае граззю сваю краіну". Такія паводзіны, на думку кіраўніка дзяржавы, акрамя ўсяго іншага з'яўляюцца яшчэ і амаральнымі.

"Галоўнае - не страціць тых, хто не пахіснуўся і ў востры перыяд адкрыта выступаў у абарону дзяржавы. Яны ў вас павінны быць на пастаянным кантролі дзеля падтрымкі. У першую чаргу для такіх людзей кадравы рэзерв у райвыканкамах павінен стаць сапраўднай сацыяльнай і прафесійнай лесвіцай наверх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяпер заўважыць такіх людзей няцяжка, гэтаму садзейнічаюць і сацсеткі, паказваючы сутнасць кожнага. "Трэба актыўна працаваць з грамадскімі арганізацыямі, паднімаць нашы арганізацыі. Не трэба іх пладзіць тысячамі і хваліцца, што ў нас камсамола або іншых грамадскіх арганізацый - тысячы. Няхай будзе некалькі соцень, але з сапраўдных байцоў, на якіх мы можам абаперціся", - абазначыў задачы Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў пытанне арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і звярнуў асаблівую ўвагу на ролю кіраўнікоў мясцовай улады ў забеспячэнні поўнай укамплектаванасці падраздзяленняў, іх гарантаванай боегатоўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі