Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2025, 14:35

Лукашэнка адобрыў план абароны Беларусі на 2026-2030 гады

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў план абароны краіны на 2026-2030 гады. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка па выніках пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён растлумачыў, што на пасяджэнні Савета бяспекі былі разгледжаны вынікі фактычна гадавой работы Генеральнага штаба, Міністэрства абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па планаванні абароны краіны на чарговыя пяць гадоў. Пры падрыхтоўцы дакумента ўлічваліся тыя падыходы, якія закладзены ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, Ваеннай дактрыне і зацверджаны Усебеларускім народным сходам.

Паводле слоў Паўла Муравейкі, Прэзідэнт прадметна азнаёміўся са зместам дакумента і прапанаванымі ключавымі падыходамі да абароны дзяржавы: як будзе ажыццяўляцца процідзеянне пагрозам, што ўзнікаюць вакол Беларусі, і стрымліванне ваенных канфліктаў, якая гатоўнасць да адбіцця агрэсіі і якія дзеянні неабходны для таго, каб на тэрыторыі Беларусі былі мір і бяспека.

"Кіраўнік дзяржавы разгледзеў і адобрыў усе дакументы (прадстаўленыя яму на разгляд. - Заўвага БЕЛТА), план дзеянняў нашай краіны па забеспячэнні ваеннай бяспекі і абароне. Рыхтуецца да падпісання ўказ аб зацвярджэнні плана абароны ў цэлым", - праінфармаваў начальнік Генштаба.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі