Сцяг Субота, 14 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2026, 18:23

Падрыхтоўка да Вышэйшага дзяржсавета, кааперацыя, саюзны тавар. Селіверстаў аб выніках Саўміна СД

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў расказаў аб выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбылося ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе рашэнні, вынесеныя на парадак дня, падпісаны. Іх было некалькі, у тым ліку аб рэалізацыі асноўных напрамкаў работы Саюзнай дзяржавы на бягучы перыяд і задачах на будучыню. Кіраўнікі ўрадаў вызначылі прыярытэты: прадаўжэнне кааперацыйнага супрацоўніцтва, інтэграцыйныя праекты, лагістычныя сувязі, турызм. Над гэтым давядзецца працаваць далей. Рыхтуецца парадак дня для пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета - усе матэрыялы разгледжаны і прыняты", - расказаў Юрый Селіверстаў.

Ключавая тэма саюзнага супрацоўніцтва - эканамічны вектар. У прыватнасці, на пасяджэнні прынята рашэнне аб тым, якая прадукцыя будзе лічыцца таварам Саюзнай дзяржавы. "Вядома, гэта яшчэ не фінал, таму што бакі хочуць не проста назваць тавар саюзным, а прадугледзець прасоўванне менавіта такой прадукцыі", - падкрэсліў ён.

Бакі прадоўжаць работу над энергетычнай сферай - газавымі і нафтавымі пытаннямі. "Гэтыя тэмы яшчэ будуць разглядацца, як і пытанні ўзаемнага гандлю. Жыццё мяняецца хутчэй, чым мы прымаем рашэнні, таму трэба працаваць больш аператыўна і знаходзіць узаемаўвязаныя рашэнні. Вынікі ўзаемнага гандлю ўсё пакажуць: калі дасягнём запланаванага росту, значыць, рухаемся ў правільным напрамку", - звярнуў ён увагу.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі