Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2026, 18:47

ДПК: з пачатку года Беларусь наведалі больш за 10 тыс. іншаземцаў без віз

Фота з архіва
Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2025 года ў Беларусь прыбылі 10 240 замежных грамадзян з 38 краін, уключаных у спіс бязвізу. Большасць падарожнікаў прыехала з суседніх Літвы, Латвіі і Польшчы, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Усяго з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 268 409 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 407 976 чалавек, з Літвы - 665 948, з Польшчы - 134 823. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь прыехалі 59 662 чалавекі.

Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі